Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса i Святога Андрэя Баболі (Мінойты)
Славутасць | |
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса i Святога Андрэя Баболі | |
---|---|
53°47′50″ пн. ш. 25°22′44″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Мінойты |
Канфесія | Каталіцызм |
Епархія | Гродзенская дыяцэзія |
Будаўніцтва | 1927—1929 гады |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса i Святога Андрэя Баболі знаходзіцца на ўсходняй ускраіне в. Мінойты Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Дзейнічае.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1920-я гады ў Мінойтах арганізавалася каталіцкая супольнасць, намаганнямі і на сродкі якой вёскі з 1927 года пачалося будаўніцтва касцёла, які спачатку атрымаў статус філіяльнага ад лідскай парафіі. Святыня пабудавана з дрэва без асаблівых стылёвых архітэктурных рыс. У 1929 годзе тут ужо была заснавана самастойная парафія. Касцёл быў асвечаны 28 ліпеня 1929 года пад падвойным тытулам — Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Андрэя Баболі.
Касцёл дзейнічаў і пры савецкай уладзе, хоць часам без сталага пробашча.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Касцёл уяўляе сабой трохнававую аднавежавую святыню, накрытую двухсхільным металачарапічным дахам, над алтаром — шатровая сігнатурка. Над галоўным фасадам узвышаецца чацверыковая шатровая вежа-званіца. Уваход пазначаны прытворам.
Кожны з нефаў перакрыты цыліндрычным падшыўным дашчатым скляпеннем. У касцёле тры алтары: галоўны і левы бакавы — тытульныя, прысвечаныя адпаведна Найсвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса і св. Андрэю Баболі, трэці алтар — Святой Сям’і — змешчаны ў каменнай (газасілікатныя блокі пад тынкам) капліцы, прыбудаванай у 1990-х гадах падчас капітальнага рамонту святыні.
Асобна ад святыні ў 1990-х гадах была пастаўлена каркасная металічная вежа-званіца.